Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2018

Конкурсно-игровая программа “У нескладовае”

17 лютага ў ДУА «Кобрынскі раённы цэнтры дзіцячай творчасці” адбылася традыцыйная сустрэча ў рамках шостага школьнага дня з вучнямі школ нашага горада. Дзецям і іх настаўнікам была прадстаўлена конкурсна-гульнёвая праграма “У нескладовае”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне.

На працягу ўсёй гульнёвай праграмы школьнікі з энтузіазмам гулялі ў перакладчыкаў, складалі сказы на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны. Таксама яны даведаліся, калі і як узнікла наша родная мова, цікавыя факты пра літару  “Ў”,  успомнілі помнікі дойлідства і пісьменства.

Навучэнцы цэнтра дзіцячай творчасці прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Сярод іх былі салісткі вакальнай студыі “Нашы дзеці”, узорнай вакальнай студыі “Крыніца”, юныя музыканты ансамбля народнай музыкі “Весялінка”, узорны танцавальны калектыў “Пралесачкі”.

Праведзеная ў канцы мерапрыемства рэфлексія сярод дзяцей і дарослых паказала, што мэта была дасягнута.

Разделы сайта