Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.02.23

Майстар-клас на тэму “Беларускія народныя лялькі з саломы”

3 лютага член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, педагог дадатковай адукацыі Юлія Віктараўна Піваварава правяла майстар-клас на тэму “Беларускія народныя лялькі з саломы” для працаўнікоў ДУА “Дзівінскі дзіцячы сад”.

Майстар-клас адбыўся ў межах семінара-практыкума “Вечнае дзяцінства народнай цацкі”. Паколькі яшчэ не скончылася зіма, то і лялька была выбрана адпаведна нядаўнім зімовым святам – саламяная козачка. У народных абрадах каза з’яўляецца сімвалам урадлівасці і багацця. Зараз саламяная пластыка (чалавечкі, птушкі, жывёлы) набылі дэкаратыўны характар. Выкарыстоўваюцца ў асноўным у якасці сувеніраў.

Удзельнікам семінара для ўзору была прапанавана козачка, звязаная з пучкоў саломкі, рожкі і ручкі – коска з трох саломін, а вушкі – плоская пляцёнка з дзвюмя асявымі саломінамі.

Усе старанна ўзяліся за працу. Гэта было нялёгка, бо неслухмяныя саломіны не хацелі класціся роўна, ніткі часам рваліся, а хацелася паспець за калегамі.

Затое колькі радасці было ад вынікаў сваёй працы! Козачкі атрымаліся вясёлыя, задзірлівыя, з пышнымі спаднічкамі. Цяпер дзеці, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Залатая саломка”, будуць любавацца гэтымі козачкамі ў групах сада і чакаць наступнага навучальнага года, каб у школьным узросце таксама навучыцца рабіць саламяныя лялькі.

Раздзелы сайта