Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.23

Моўны лабірынт «Радзімы роднай прыгажосць»

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці 21 лютага 2023 года праведзены моўны лабірынт «Радзімы роднай прыгажосць».

Навучэнцы розных аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Свята пачалося з дэкламацыі радкоў верша «У нас сваiх хапае слоў» Юрася Свіркі. Навучэнцы аб’яднанняў «Пралесачкі», «Мадэрн» і Макарэвіч І.Р., педагог дадатковай адукацыі, прадэманстарвалі ўсім навыкі выразнага чытання новага тэксту.

Фармат правядзення мерапрыемства дазволіў кожнаму ўдзельніку паказць свае веды, свабоднае валоданне беларускай мовай, логіку і камунікатыўныя навыкі праз выкананне творчых заданняў на станцыях – «Перакладчыкі», «Гучныя чытанні», «Беларускія загадкі», «Ў», «Прыказкі». За добрыя веды каманды атрымалі пялёсткі і сабралі цудоўныя валошкі са знакамітымі аб’ектамі Беларусі.

Творчым падарункам для ўсіх удзельнікаў была харэаграфічная кампазіцыя «Куточак Беларусі» ў выкананні ўзорнага ансамлю сучаснага танца «Мадэрн».

Раздзелы сайта