30 сакавіка 2017 года на базе ДзУА “Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшоў раенны семінар-практыкум для кіраўнікоў музеяў і краязнаўчых аб’яднанняў устаноў адукацыі па тэме «Фарміраванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці на аснове гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю”.
Ва установах адукацыі раена створаны і дзейнічаюць 26 музеяў і 7 музейных пакояў. Месца правядзення раеннага самінару для музейшчыкаў было абрана не выпадкова.
Кожны куточак нашай роднай Беларусі непаўторны, у кожнай мясцовасці свае лёс, гісторыя, культура, прырода, спадчына, якія маюць нешта сваё, адметнае Павіцце – край самабытны з багатай гісторыяй і культурай. Мінулае гэтага краю адлюстравалася ў шматлікіх паданнях і легендах, якія яшчэ памятаюць тутэйшыя старажылы.Культурная спадчына вескі Павіцце вельмі багатая. Яна прадстаўлена своеасаблівым дыялектам, мясцовым народным касцюмам, прыгожымі песнямі і гумарам, цікавымі паданнямі і легендамі, нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі, звычаямі, народнымі святамі і танцамі. Мясцовыя жыхары беражліва захоўваюць сваю гісторыю і культуру. Падрастаючаму пакаленню належыць пераняць гэтую культуру ў спадчыну, ашчадна захоўваць і прымнажаць яе здабыткі. Сфарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю навучэнцаў без далучэння да скарбаў свайго народа нельга. Без ведання сваіх вытокаў немагчыма стаць сапраўдным патрыетам.
У Павіццеўскім дз/с-СШ накоплены багаты вопыт па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні навучэнцаў. У школе дзейнічае гісторыко-краязнаўчы музей “Палешукі", якім паспяхова кіруе Гусева Алена Міхайлаўна. Музей складаецца з трох пакояў, экспазіцый: “Беларуская хатка”, “Пакой баявой славы” і “Гісторыя школы”. Пры музеі дзейнічаюць група юных экскурсаводаў і пошукава-даследчая група. Амаль усе ў музеі зроблена рукамі педагогаў і навучэнцаў гэтай установы.
Адкрыў семінар гаспадар установы адукацыі, дырэктар, Аляксандр Рыгоравіч Радковіч, які паведаў аб сваей школе, аб тых людзях, што тут працуюць.
Падзялілася з удзельнікамі семінара вопытам сваей працы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні навучэнцаў на аснове гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы Алена Міхайлаўна Гусева, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Яна адзначыла ў сваім выступленні, што краязнаўства – цудоўная школа выхавання грамадзянскасці і фарміравання асноў жыццевага самавызначэння.
Затым для ўдзельнікаў семінара юнымі экскурсаводамі была праведзена аглядавая экскурсія па музею з выкарыстаннем неабходных касцюмаў і сучасных тэхнічных сродкаў. У першай зале юныя экскурсаводы былі апрануты ў павіццеўскія народныя касцюмы, у другой – у ваенную форму, у трэцяй – у школьную форму часоў Савецкага Саюза.
Навучэнцамі і педагогамі школы пад кіраўніцтвам педагога школы, кіраўніка дзіцячага аб’яднання “Народныя святы і абрады” Цецярук Н.В., былі падрыхтаваны абрады “Вяночкі” і “Вяселле в.Павіцце”. Гучалі мясцовыя песні і гумар, выконваліся народныя танцы; прадэманстравалі навучэнцы і свае акторскія здольнасці. Удзельнікі семінара з вялікім захапленнем і добрай зайздросцю назіралі за юнымі артыстамі і за тым, што адбываецца на сцэне. Яны нават самі змаглі патанчыць з дзецьмі народны танец “Падэспань”.
Усе артысты былі апрануты ў народнае адзенне, вырабленае рукамі аднавяскоўцаў. На семінары гучала мясцовая мова, якой добра валодаюць не толькі настаўнікі , але і вучні школы. Усе прысутныя адзначылі, што дзеці з вялікім гонарам носяць народнае адзенне, свабодна трымаюцца на сцэне і цудоўна размаўляюць на роднай мове, і зусім не саромеюцца гэтага, а наадварот.
Быў праведзены навучэнкамі школы для прысутных пад кіраўніцтвам педагога школы Цяліпка В.П. і мастар-клас па вырабу галаўнога ўбору свахі вескі Павіцце.
Потым выступіла з мультымедыйнай прэзентацыяй і метадычнымі рэкамендацыямі аб навукова і пошукава-даследчай працы з навучэнцамі Т.А. Тунчык, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея Астроміцкай СШ.
Падзялілася вопытам працы па стварэнні віртуальнага музея і старонкі аб дзейнасці музея на сайце школы Н.В.Рагачук, кіраўнік віртуальнага музея і музейнай экспазіцыі “История школы длиною в столетие” СШ № 1 г.Кобрына.
Завяршылася праца семінара падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджваннем пераможцаў раенных, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, што праходзяць ў рамках краязнаўчых і патрыятычных рэспубліканскіх акцый і праектаў.
У гэты дзень прагучала шмат цеплых слоў у адрас адміністрацыі, навучэнцаў і ўсяго дружнага калектыву Павіццеўскага дз/с-СШ.
Ігнацюк В.А., загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання
Кобрынскага раеннага цэнтра дзіцячай творчасці