Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.04.19

Аб удзеле ў занальным аглядзе VII адкрытага абластнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”

З мэтай развіцця і папулярызацыі фальклорнага мастацтва 30.03.2019г. ва УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці“ адбыўся занальны агляд VII адкрытага абластнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”

Праграма выступлення ўдзельнікаў фестывалю Кобрынскага раёна была накіравана на раскрыццё фальклорных традыцый менавіта нашай мясцовасці.

У фальклорнай праграме прынялі ўдзел творчыя калектывы ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”, ДУА “Дывінская СШ”, ДУА “Навасёлкаўская СШ Кобрынскага раёна”, адбыўся агляд  ансамблевага выканальніцтва, агляд самабытных мясцовых дзіцячых абрадавых і пазаабрадавых гульняў, забаў, карагодаў каляндарнага цыклу, фальклорнага тэатра,  батлеечных тэатраў, тэатр дэманстрацыі касцюма, агляд твораў у стылі фольк-мадэрн, агляд абрадавых і пазаабрадавых песень, ансамблевых спеваў.

У межах фестывалю адбылася выстава  народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якой былі прадстаўлены вырабы навучэнцаў  устаноў адукацыі Кобрынскага раёна.

Лепшыя фальклорныя нумары, выстава вырабаў і традыцыйных страў Кобрыншчыны,  навукова-даследчыя работы “Фальклорная спадчына”   прадставяць Кобрынскі раён на заключных імпрэзах VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод»  (18 мая 2019 г.,  г. Пружаны).

Раздзелы сайта