Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.22

PR-акцыя “Мова – душа народа”

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе вымірання, 21 лютага быў абвешчаны міжнародным днём роднай мовы — каб хоць у такі дзень людзі размаўлялі на роднай мове.

У ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” прайшла PR-акцыя “Мова – душа народа”. На працягу ўсяго творчага мерапрыемства навучэнцы цэнтру разам з педагогамі ўздымалі імідж роднай мовы, звярталі ўвагу на неабходнасць захавання беларускай мовы ў свеце моў. Тым больш, што нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Усе разам дружна і весела піарылі беларускія вершы, песні і танцы, гралі на музычных интсрументах і творча майстравалі на працягу ўсяго дня. З энтузіазмам дзеці і дарослыя прымалі ўдзел у прапанаваных ім гульнях: “Перакладчыкі”, “Растлумач фразеалагізм”, “Беларускія паэты і пісьменнікі”.

У зале панавала атмасфера згуртаванасці і адзінства. Упрагожылі свята юныя артысты ўзорнага танцавальнага калектыву “Пралесачкі”, салістка вакальнай студыі “Алегра” Паліна Ліцкевіч і вакальны гурт студыі “Алегра”.

…Дык чаруй жа людзей
Паміж моваў другіх
І гучы вечна ярка і нова
Мова продкаў маіх і
Нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова…

Раздзелы сайта