Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2021

Аб удзеле ў выхаваўчым мерапрыемстве “Беларуская хата на дзівосы багата”

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца напрыканцы зімы, 22 лютага на базе ДУА “Дзівінскія яслі-сад” Юліяй Віктараўнай была праведзена экскурсія ў музей “Беларуская хатка”.

Калісьці стрэхі на хатах рабілі з саломы. Бабуля педагога дадатковай адукацыі Піваваравай Юліі Віктараўны жыла менавіта ў такой хаце. Прайшоў час. У аб’яднанні па інтарэсах “Залатая саломка” ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” дзеці не толькі далучаюцца да народных рамёстваў (аплікацыя ды пляценне з саломкі), але і маюць магчымасць паслухаць вершы свайго педагога на роднай мове.

Вырабы з саломкі педагога дапамаглі дзецям разабрацца з перакладам слоў з рускай на беларускую мову. Дзякуючы гэтай нагляднасці цяжкасцяў з запамінаннем не ўзнікла.

Дзеці ахвотна далучыліся да размовы пра побыт беларусаў, а сукенка, аздобленая саламянымі ўпрыгожаннямі, выклікала захапленне ў юных гурткоўцаў.

Разделы сайта