Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.09.2021

“Слова нас аб’ядноўвае”

Стала ўжо добрай традыцыяй кожны год, у першыя выхадныя верасня, адзначаць Дзень беларускага пісьменства. XXVIII свята прайшло ў Капылі пад дэвізам “Слова нас аб’ядноўвае”. Канцэпцыя свята прадугледжвала адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Педагогу дадатковай адукацыі Піваваравай Юліі Віктараўне было чым падзяліцца са свамі вучнямі, якія займаюцца дагэтуль, або раней наведвалі заняткі аб’яднання па інтарэсах “Залатая саломка”. Вучні 5 “А” дружна сабраліся 4 верасня ў класе, каб паслухаць свайго педагога. Юлія Віктараўна расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, адзначыла, што 2012 год быў аб’яўлены Годам кнігі. Нават зачытала свой артыкул “Там хадзіў Францыск Скарына”, надрукаваны ў раённай газеце “Кобрынскі веснік”. Гэта былі ўражанні ад сваёй паездкі ў Прагу, якая мае непасрэднае дачыненне да беларускага першадрукара.

Педагог з Дзівіна нават сама была непасрэднай удзельніцай святкавання Дня беларускага пісьменства ў Камянцы ў 2005 годзе. Засталіся яе фотаздымкі, надрукаваныя ў розных перыядычных выданнях. А дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта Анатоль Верабей нават падараваў майстрысе сваю новую кнігу ў саламяным строі, прысвечаную творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Усе гэтыя матэрыялы былі прадстаўлены і вучням 5 класа на выставе. А яшчэ стылізаваны помнік літары “у нескладовае”, выкананы ў тэхніцы “аплікацыя саломкай”. Калектыўныя зборнікі і часопісы з надрукаванымі вершамі Ю.В.Піваваравай выклікалі ў пяцікласнікаў сапраўдны інтарэс. Яны цікавіліся, дзе можна іх прачытаць няспешна, і многія, пасля такой запамінальнай сустрэчы, таксама захацелі паспрабаваць сябе ў літаратурнай творчасці. Тым больш, што побач ёсць педагог, да якага можна заўсёды звярнуцца за парадай.

Разделы сайта