Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2017

Краязнаўства – падмурак патрыятызму

30 сакавіка 2017 года на базе ДзУА “Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшоў раенны семінар-практыкум для кіраўнікоў музеяў і краязнаўчых аб’яднанняў устаноў адукацыі па тэме «Фарміраванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці на аснове гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю”.

Ва установах адукацыі  раена створаны і дзейнічаюць  26 музеяў  і  7  музейных пакояў.  Месца правядзення раеннага самінару для музейшчыкаў было абрана не выпадкова.  

Кожны куточак нашай роднай Беларусі непаўторны, у кожнай мясцовасці свае лёс, гісторыя, культура, прырода, спадчына, якія маюць нешта сваё, адметнае Павіцце – край самабытны з багатай гісторыяй і культурай. Мінулае гэтага краю адлюстравалася ў шматлікіх паданнях і легендах, якія яшчэ памятаюць тутэйшыя старажылы.Культурная спадчына вескі Павіцце вельмі багатая. Яна прадстаўлена своеасаблівым  дыялектам, мясцовым народным касцюмам, прыгожымі песнямі  і гумарам, цікавымі паданнямі і легендамі, нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі, звычаямі, народнымі святамі і танцамі. Мясцовыя жыхары беражліва захоўваюць сваю гісторыю і культуру. Падрастаючаму пакаленню належыць пераняць гэтую культуру ў спадчыну,  ашчадна захоўваць і прымнажаць яе здабыткі. Сфарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю навучэнцаў без далучэння  да скарбаў свайго народа нельга. Без ведання сваіх вытокаў немагчыма стаць сапраўдным патрыетам.

У Павіццеўскім дз/с-СШ накоплены багаты  вопыт па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні навучэнцаў. У школе дзейнічае гісторыко-краязнаўчы  музей “Палешукі", якім паспяхова кіруе Гусева Алена Міхайлаўна. Музей складаецца з трох пакояў, экспазіцый: “Беларуская хатка”, “Пакой баявой славы” і “Гісторыя школы”. Пры музеі дзейнічаюць група  юных экскурсаводаў і пошукава-даследчая група.        Амаль усе ў музеі зроблена рукамі педагогаў і навучэнцаў  гэтай установы.

Адкрыў семінар гаспадар установы адукацыі, дырэктар, Аляксандр Рыгоравіч Радковіч,  які паведаў аб сваей школе, аб тых людзях, што тут працуюць.

Падзялілася з удзельнікамі семінара вопытам  сваей працы па  грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні навучэнцаў на аснове гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы Алена Міхайлаўна Гусева, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Яна адзначыла ў сваім выступленні, што краязнаўства – цудоўная школа выхавання грамадзянскасці і фарміравання асноў жыццевага самавызначэння.

Затым для ўдзельнікаў семінара  юнымі экскурсаводамі была праведзена аглядавая экскурсія па музею з выкарыстаннем неабходных касцюмаў і сучасных тэхнічных сродкаў. У першай зале юныя экскурсаводы былі апрануты ў павіццеўскія народныя касцюмы, у другой – у ваенную форму, у  трэцяй – у школьную форму часоў Савецкага Саюза.


Навучэнцамі і педагогамі школы  пад кіраўніцтвам педагога школы, кіраўніка дзіцячага аб’яднання “Народныя святы і абрады” Цецярук Н.В., былі падрыхтаваны абрады  “Вяночкі” і “Вяселле в.Павіцце”.  Гучалі  мясцовыя песні  і гумар,  выконваліся народныя танцы; прадэманстравалі навучэнцы і свае акторскія здольнасці.    Удзельнікі семінара з вялікім захапленнем і добрай зайздросцю назіралі за юнымі артыстамі і за тым, што адбываецца на сцэне. Яны нават самі змаглі патанчыць з дзецьмі  народны танец “Падэспань”.

Усе артысты былі апрануты ў  народнае адзенне, вырабленае рукамі аднавяскоўцаў. На семінары гучала мясцовая мова, якой добра валодаюць не толькі настаўнікі , але і вучні школы.   Усе прысутныя адзначылі, што дзеці з вялікім гонарам носяць народнае адзенне, свабодна трымаюцца на сцэне і цудоўна размаўляюць на роднай мове,  і зусім не саромеюцца гэтага,  а  наадварот.

Быў праведзены  навучэнкамі школы для прысутных пад кіраўніцтвам педагога школы Цяліпка В.П.  і мастар-клас па вырабу галаўнога ўбору свахі вескі Павіцце. 

Потым выступіла  з мультымедыйнай прэзентацыяй і метадычнымі рэкамендацыямі  аб навукова і пошукава-даследчай  працы  з навучэнцамі  Т.А. Тунчык, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея Астроміцкай СШ.

Падзялілася вопытам працы па стварэнні віртуальнага музея і старонкі аб дзейнасці музея на сайце  школы  Н.В.Рагачук, кіраўнік віртуальнага музея  і музейнай экспазіцыі “История школы длиною в столетие” СШ № 1 г.Кобрына.

Завяршылася праца семінара падвядзеннем вынікаў  і ўзнагароджваннем пераможцаў раенных, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, што праходзяць ў рамках краязнаўчых і патрыятычных рэспубліканскіх акцый і праектаў.

У гэты дзень прагучала шмат цеплых слоў у адрас  адміністрацыі, навучэнцаў і ўсяго  дружнага калектыву Павіццеўскага дз/с-СШ.

      

                       Ігнацюк В.А., загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання

                      Кобрынскага раеннага цэнтра дзіцячай творчасці

Разделы сайта