Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.01.2016

Х міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Мы разам”

Дождж – з узнагарод!

Незабыўныя два дні правялі выхаванцы Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці ў горадзе Брэсце. 10 і 11 студзеня на базе абласнога цэнтра моладзёжнай творчасці праходзіў Х міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Мы разам”.З якімі вынікамі вярнуліся канкурсанты  ў сцены роднай установы, нам расказала загадчык аддзела мастацкай творчасці Кобрынскага РЦДТ Ірына Макарэвіч.

Каб у нашых чытачоў склалася ўражанне, якога ўзроўню было творчае выпрабаванне, варта заўважыць, што дадзены фестываль занесены ў рэестр афіцыйных, а колькасць яго ўдзельнікаў перасягнула адзнаку 400. На конкурс прыехалі дзеці з розных куткоў Беларусі, Расіі, Грузіі, Польшчы. Высокая планка фестываля кабрынчан не спалохала: ім было што паказаць.

-   Нашы  выхаванцы прадстаўляліся практычна ва ўсіх конкурсных намінацыях, - адзначыла Ірына Рыгораўна і пазнаёміла мяне са спісам пераможцаў.

Імі сталі ў намінацыі “Інструментальная творчасць” – інструментальная група “Добры дзень” (кіраўнік Аляксандр Возняк), якая выканала на электрагітарах рознахарактарныя музычныя творы ў стылі  рок, за што атрымала Дыплом 2 ступені.

У намінацыі “Вакальная творчасць (эстрадныя, акадэмічныя, народныя спевы)” таленты дэманстравалі прадстаўнікі трох творчых калектываў. Кобрынскія вакалісты кожны ў сваёй узроставай катэгорыі адзначыліся ўзнагародамі рознай ступені.Для ўдзельнікаў узорнай студыі “Крыніца”, кіраўніцтва якой ажыццяўляе  Аксана Амельянюк, яны наступныя:самыя маленькія салісты Анастасія Верамейчык і Анастасія Давідзюк атрымалі Дыпломы 2 і 3 ступені адпаведна, Анастасія Сухарэвіч - дыплом 2 ступені, у Дыяны Рынчук, Ксеніі Панасюк, Ганны Грыгорык – 3 месца,на другой пазіцыі размясцілася вакальная група.

Добрых  вынікаў дасягнулі і ўдзельнікі вакальнай студыі “Бліскавічкі” (кіраўнік Ларыса Ерамеева): Дыпломамі 1 ступені ўзнагароджаны Анастасія Крупко і Уладзіслаў Якубовіч, на другой пазіцыі размясціліся Анастасія Бандарук, Кацярына Леановіч і Валерыя Пракопчык, на трэцяй - Дар’я Шыш.

Вакальную студыю “Алегра”(кіраўнік Наталля Яромская)прадстаўлялі Яна Вышынская і Крысціна Цумік, якія аказаліся на трэцяй пазіцыі.

Чарговай ўзнагародай – дыпломам 2 ступені -  папоўнілі скарбонку дасягненняў удзельнікі ўзорнага танцавальнага калектыву “Пралесачкі” (кіраўнік Святлана Чырун), якія прадстаўлялі харэаграфічную творчасць.

Ва ўстанове вялікай колькасці пераможцаў не здзівіліся. Кожны з яе супрацоўнікаў ведае, якая напружаная праца стаіць за гэтымі ўзнагародамі, а трыумфальная перамога ў чарговы раз даказала, што па працы і ўзнагарода.

Людміла Дубіна

Разделы сайта