Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.06.2022

Аб удзелу ў акціі “Чытаем Коласа і Купалу разам”

Акцыя “Чытаем Коласа і Купалу разам” прайшла 14 чэрвеня ва ўстанове дзяржаўнай адукацыі “Дзівінскія яслі-сад”.

Адкрывала мерапрыемства песня на словы Я. Коласа “Мой родны кут”. Потым дзеці, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Залатая саломка” і дзеці з сярэдняй групы дзіцячага садка, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення песні “Янка Купала”, якую педагог дадатковай адукацыі Піваварава Юлія Віктараўна напісала даўно на музычны конкурс. Тады абласны конкурс быў прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа. Песня педагога атрымала Дыплом I ступені і была надрукавана ў зборніку “Песнярам Беларусі” у 2003 годзе. На мерапрыемстве гэты зборнік і творы беларускіх пісьменнікаў з іх партрэтамі былі размешчаны на стэндзе.

Дзеці таксама падрыхтаваліся і нават вывучылі напамяць некаторыя вершы паэтаў. Астатнія дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размове, адказвалі на пытанні, а напрыканцы мерапрыемства паглядзелі кніжкі на стэндзе і зрабілі фота напамяць.

Разделы сайта