Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.04.2023

Дакрануліся да гісторыі

10.04.2023 г. навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Радужная палитра» пад кіраўніцтвам педагога Скаргі Н.Я. наведалі народны літаратурна-краязнаўчы музей «Скарбы роднага краю» ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Кобрына», кіраўніком якога з’яўляецца Мех Наталля Аляксандраўна.

Гэтае месца – куточак беларускасці, дзе гучыць беларуская мова, жыве беларуская песня і зберагаюцца беларускія народныя традыцыі. Музей адкрыты ў 2004 годзе і налічвае болей за 1039 музейных прадметаў. Навучэнцы пабывалі ў куточке пчаляра, пазнаеміліся з майстэртвам ганчара і яго вырабамі, пагулялі драўлянымі цацкамі, пазнаеміліся з народным лялечным тэатрам «Батлейка». У музеі налічваецца болей за 80 народных гульнёвых, абрадавых і абярэжных ляляк. Да самых каштоўных экспанатаў музея адносіцца куток беларускай хаткі, дзе навучэнцы пабачылі драўляны ложак, стол з разнымі ножкамі, тканыя посцілкі, ступу з таўкачом, калаўрот, ручнікі тканыя, ручнікі вышываныя, куфар каляровы, кросны, жорны і шмат іншага.

У музеі «Скарбы роднага краю» сабраны не срэбра і золата, не каштоўныя камяні, а духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа. У канцы экскурсіі навучэнцы прыйшлі да выніку, што неабходна любіць родны край, родную мову, ведаць традыцыі і звычаі нашых продкаў.

Разделы сайта