Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2024

Таямніцы родных слоў

21 лютага інтэрактыўны перапынак “Таямніцы родных слоў” прайшоў у ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.

Сёння ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай — значыць, любімай, дарагой, самай-самай… Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх.

Юных і дарослых удзельнікаў інтэрактыўнага перапынку чакалі інтэлектуальныя і музычныя конкурсы: загадкі з вясёлай хаткі, казачны, слоўнікавая скарбонка, свет нашых продкаў, “Імёны” беларускіх гарадоў, беларускія песні.

У цэнтры дзіцячай творчасці адбылося сапраўднае свята. Весела і дружна навучэнцы і педагогі звярнуліся да залатога фонду нашай мовы, да тых адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці, якія робяць нашу мову каларытнай і пявучай — да народных песень, казак, прыказак і прымавак.

Упрыгожылі мерапрыемства сваімі творчымі нумарамі ўзорны танцавальны калектыў “Пралесачкі” і ўзорная вакальная студыя “Крыніца”, педагогі цэнтра Вялянціна Асаёнак, Віктар Селядцоў і Елізавета Кушнярэвіч.

Разделы сайта