28 лютага творчыя калектывы ўстаноў адукацыі Кобрыншчыны з’ехаліся ў Кобрынскі РЦДТ каб паказаць старадаўні касцюм, заспяваць песні каляндарнага цыклу, акунуцца ў прыгажость абрадаў.





Фальклорны матэрыял, які дэманстравалі юныя выканаўцы, быў набыты ў сапраўдных носьбітаў вёсак Гірск, Акцябр, Павіцце, Хабовічы, Магдалін, Боркі Кобрынскага раёна і прадэманстраваны ў сучасным ізлажэнні.







Музычную культуру і песенную творчасць паказаў ансамбль народнай музыкі і песні “Весялінка” разам з Маргарытай Смоліч, салісткай узорнай вакальнай студыі “Крыніца” Кобрынскага РЦДТ. Вакальна-харавы гурт “Кудзелька” Кобрынскага РЦДТ і Мілана Кірылюк з Акцябрскай сярэдняй школы прадэманставалі каларыт песенна-вясенняга цыклу. Творчы гурт Хабовіцкай сярэдняй школы акунуў гледачоў у абрад “Жніво”. Радавалі гледачоў выканаўцы вуснай народнай творчасці і пазаабрадавы песень.


Творчы настрой, цудоўная старадаўняя музыка і абрады сталі сапраўдным святам фальклорнага мастацтва Кобрынскага рэгіёну.