
На мерапрыемстве таксама выступалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Пятроўна Кандрашук і першая настаўніца Юліі Віктараўны — Момлік Надзея Іванаўна.

Паслухаць вершы прыйшлі і вучні з ГУО “Дзівінская сярдняя школа”, і аднавяскоўцы, вялікія прыхільнікі актыўнага і творчага педагога. Усе яны не толькі чакаюць новых паэтычных твораў, але і выказалі гарачае жаданне прайсціся ляснымі маршрутамі разам з Юліяй Піваваравай. Бо сёлета нават птушкай года абраны чорны бусел, яе любімая птушка. Акрамя вершаў былі прадстаўлены артыкулы аб прыродзе ў часопісах “Веснік БарГУ” і “Родная прырода”.
