Мова ‒ душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну ─ вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер’і і г.д.
У цэнтры дзіцячай творчасці адбылося сапраўднае свята. Гульні, конкурсы, святочныя песні чакалі ўсіх прысутных. Весела і дружна навучэнцы і педагогі звярнуліся да залатога фонду нашай мовы - народнай мудрасці.



Юныя ўдзельнікі свята паспрабавалі вышыць элемент беларускага арнамента, знайсці і даць назву посуду нашых продкаў, адгадаць назву свят па апісанні, скласці куб з сімвалаў беларускага арнамента.





Упрыгожылі мерапрыемства сваімі фальклорнымі нумарамі вакальна-харавая група «Кудзелька» і педагогі І.Н. Шэнь, В.І. Селядцоў, Ю.А. Карпук.
