Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.05.2017

Удзел у рэспубліканскай выставе

26-29 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася XVII рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага  вопыту і творчасці  навучэнцаў.

Юныя краязнаўцы СШ № 3 пад кіраўніцтвам Карунас В.А. і Верхалесскага ВВК дз/с-СШ  пад кіраўніцтвам Брухан Т.І. прымалі актыўны удзел у рэспубліканскай выставе. Навучэнцы СШ № 3 прэзентавалі работу этнаграфічнага музея “Спадчына” і давалі майстар-клас па пляценні беларускіх паясоў, а навучэнцы Верхалескага  ВВК дз/с-СШ  – прэзентавалі сваю даследчую працу “Чароўныя лялькі” і таксама давалі майстар-клас па вырабу народнай лялькі “Шчасце”.

Юныя краязнаўцы СШ № 3 за творчае прадстаўленне работы этнаграфічнага музея “Спадчына былі узнагароджаны Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а юныя краязнаўцы аб’яднання “Беларуская народная творчасць”  ДУА “Кобрынскі раенны цэнтр дзіцячай творчасці, якое працуе на базе Верхалесскага ВВК дз/с-СШ, у намінацыі “Традыцыйная лялька” атрымала таксама Дыплом 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Віншуем навучэнцаў і педагогаў Кобрыншчыны з паспяховым удзелам у XVII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага  вопыту і творчасці  навучэнцаў і з высокімі ўзнагародамі.

                                         Ігнацюк В.А., загадчык аддзела краязнаўства і  

                                         патрыятычнага выхавання ДУА “Кобрынскі 

                                         раенны цэнтр дзіцячай творчасці”

Разделы сайта