Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Аб правядзенні тэматычнай праграмы да Міжнароднага дня роднай мовы і 100-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара У.У. Алоўнікава «Партрэт роднай музыкі і мовы»

21 лютага 2019 года ў Цэнтры дзіцячай творчасці прайшла тэматычная праграма да Міжнароднага дня роднай мовы і 100-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара У.У. Алоўнікава пад назвай «Партрэт роднай музыкі і мовы».

Удзельнiкi мерапрыемства розных узростаў разам спявалі беларускую калыханку, адгадвалі цікавыя загадкі, чыталі вершы пра мову і слухалі песні беларускіх кампазітараў.

Даведацца пра жыццё і творчасць беларускага кампазітара Уладзіміра Алоўнікава дапамагалі фотаздымкі, успаміны яго сям’і, відэахронікі і запісы твораў.

У дзіцячым блоку беларускага мастацтва прынялі ўдзел:

- Ганна Качан і Валерыя Назарэнка (вакальная студыя “ART-Solo”, педагог М.Барушка),

- Юлія Брыч і Данііл Жук (аб’яднанне “Хачу на сцэну”, педагог І.Макарэвіч),

- Кацярына Аўдзеева (узорная вакальная студыя “Крыніца”, педагог А.Амельянюк).

Шчыра і мілагучна завяршылася праграма песняй “Азёры дабрыні, выкананай педагогам дадатковай адукацыі Ірынай Жарын.

Разделы сайта