Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2020

Аб удзеле ў Міжнародным Дні роднай мовы

Залатыя словы, залаты чалавек, залатая саломка: менавіта гэты эпітэт падкрэслівае сапраўдныя каштоўнасці ў нашым жыцці. 21 лютага ўся краiна адзначыла Міжнародны Дзень роднай мовы.

У Дзівінскай сярэдняй школе педагог дадатковай адукацыі Юлія Віктараўна Піваварава акрамя заняткаў у аб’яднанні “Залатая саломка” падзялілася сваімі сакрэтамі напісання вершаў на беларускай мове на мерапрыемствах, што праводзіліся ў кожным класе з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы. Дзеці з задавальненнем гарталі калектыўныя зборнікі, у якіх былі надрукаваны вершы Юліі Віктараўны, чыталі іх і слухалі тлумачэнне незнаёмых яшчэ для малодшых школьнікаў беларускіх слоў. Празаічная замалёўка “Жанчына і каменне” дапамагла выклікаць на шчырую размову падлеткаў аб станоўчых і адмоўных рысах характару людзей. Вучні не толькі выказвалі свае думкі наконт дабра і зла, працавітасці і гультайства, але і ўспаміналі беларускія прыказкі на гэтую тэму.

Разделы сайта