Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.03.2020

Майстар-клас ад Юліi Піваваравай

Як вы думаеце, ці любяць дарослыя гуляць у лялькі? Не толькі любяць, але і самі вучацца іх ствараць. Так у ДУА “Дзівінскія яслі-сад” праводзіла майстар- клас для працаўнікоў Юлія Піваварава, член Беларусскага Саюза май-строў народнай творчасці і педагог дадатковай адукацыі адначасова.

Для навічкоў было прапанавана зрабіць саламяную ляльку у фартушку. Спачатку пучок саломкі перавязвалi ніткай, каб атрымалася аснова лялькі, а потым яшчэ трэба было сплесці рукі. Далей пучок-тулава неабходна было падзяліць на две часткі, дабавіць “коску”-ручкі і моцна перавязаць, дадаўшы сплецены з саломкі фартушок спосабам “ялінка з пашырэннем”.

Усе працавалі старанна і з вялікай ахвотай, жартавалі і абмяркоўвалі свае планы наконт гатовых лялек. Адны вырашылі ўпрыгожыць сваімі саламя-нымі лялькамі куточак у групе дзіцячага садка, каб дзеці мелі магчымасць знаёміцца з народнымі рамёствамі. Другія хацелі забраць ляльку дадому і падараваць унучкам.

Хочацца адзначыць, што нягледзячы на выкананне працы па адзінаму ўзору, ва ўсіх удзельнікаў майстар- класса лялькі атрымаліся розныя, непаўторныя, быццам жывыя. А па-іншаму і быць не магло, бо чароўная залатая саломка ператварылася ў працавітых руках у прыгожыя вырабы.

Разделы сайта