Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.02.2021

Справаздачны канцэрт “І льецца звонка песня”

“І льецца звонка песня” пад такой назвай адбыўся 7 лютага 2021 года справаздачны канцэрт вакальна-харавога гурта «Кудзелька» и ансамбля народнай музыкі і песні «Весялінка».

Жыцце імкліва ляціць наперад. І, здабываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое святое, спрадвечнае, што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў, – нашу спадчыну. А янавыяўляецца як у людзях, так і ў творчасці, і традыцыях нашага народа. Дзякуючы творчай дзейнасці «Кудзелькі» і «Весялінкі» немагчыма забыць той музычны скарб, які нам пакінулі нашыя продкі.

Справаздачны канцэрт для ўсіх прысутных апынуўся сапраўдным святам. Ласкавыя усмешкі, добрыя словы, музыка, песні, кветкі і гарачыя апладысменты гучалі ў гасціннай зале Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Канцэрт быў багаты на прыгожыя дуэты.

Прыемна, што хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем іграюць на народных музычных інструментах, спяваюць беларускія народныя песні.

Прыемна, што дзеці разам са сваімі педагогамі Ірынай Мiкалаеўнай Шэнь і Віктарам Iванавiчам Селядцовым адраджаюць традыцыйную народную беларускую культуру.

Разделы сайта