Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2022

«Зямлі вялікай галасы»

Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці 23 сакавіка 2022 года прайшоў літаратурны компас «Зямлі вялікай галасы».

Багатую спадчыну пакінулі нам беларускія пісьменнікі Я.Колас і Я.Купала. Час не мае над імі ўлады, таму хлапчукі і дзяўчаты, гуляючы з компасам, ўзгадалі творчы і жыццёвы шлях знакамітых дзеячаў нашай краіны.

Літаратурны компас – гэта 6 парных сектароў з творчымі заданнямі «Факта_біяграфія», «Творы ў філвордзе», «Працягні радок». Стрэлка компаса паказвала сектар з заданнямі, а ўдзельнікі выбіралі пісьменніка Я.Коласа або Я.Купалу. Каманды з задавальненнем дэманстравалі свае веды, а таксама набылі новыя.

Хуткасць, эмацыянальнасць, камунікатыўнасць, аператыўнасць і патрыятызм – гэтыя словы як мага лепш характырызуюць літаратурны компас «Зямлі вялікай галасы».

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўседы будзе жыць у памяці людзей Я.Купала і Я.Колас – выдатныя песняры Беларусі, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

Разделы сайта